Усе навіны

У гульца «Баранавічаў» Галузы пасля страты прытомнасці ў матчы з «Лідай» дыягнаставана чэрапна-мазгавая траўма (football.by)

27 красавіка, 18:48

У матчы 4-га тура першай лігі «Баранавічы» саступілі «Лiдзе» (0:2).

У канцы першага тайма гулец прайграўшых Дзмітрый Галуза пасля сутыкнення страціў прытомнасць. Папярэдні дыягназ гульца: закрытая чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй ступені цяжкасці. Футбаліст дастаўлены ў шпіталь на хуткай дапамозе, паведамляе football.by.