Усе навіны

Бароўскі пасля 2:0 над «Нёманам»: «У абароне «Іслачы» лепей атрымлівалася, чым у нападзе»

27 красавіка, 19:05
1

Трэнер «Іслачы» Сяргей Бароўскі падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Нёманам» (2:0).

– Матч выйгралі на характары. Хлопцы малайцы. Увесь тыдзень быў прысвечаны больш гульні ў абароне. Разумелі, з кім сустракаемся. У абароне лепш атрымлівалася, чым у нападзе. Але калі наперадзе стваралі нешта – выглядала лагічна і сімпатычна.

Да галу прывяла хатняя нарыхтоўка – надавалі ўвагу розыгрышу аўтаў. У абароне задаволены дзеяннямі, у атацы пакуль няма. Гэта і вытлумачальна, пакуль гуляюць як раз хлопцы абарончага плана. Калі ачуняюць астатнія і ўвойдуць у кандыцыю, тады рушым далей.

Нам трэба як мага хутчэй рэанімаваць Валерыя Сянько: ён шмат прапусціў. Мы спадзяваліся на яго дыспетчарскія якасці – ён наколькі гатовы, столькі і вытрымаў. Бо дубль наш пакуль не гуляе, гуляць няма дзе тым, хто траўміраваны і без практыкі. Таму будуць праз матчы набіраць.

– Макась правёў некаторы час у другім тайме. А калі чакаць акрыянні астатніх траўміраваных?

– Буцько ўжо трэніруецца з асновай. Макась пачатак тыдня прапусціў. Болевыя адчуванні не давалі працаваць у поўную сілу, паклаліся тут на яго меркаванне. І ўжо на размінцы бачылі, што ірвецца ў бой. Замены былі ў нас сёння па картках.

Роўды пакуль не трэніруецца. Сібілеў ужо прыступіў. Пакуль у нападзе ў нас не так, як хочацца, – сказаў Бароўскі.