Усе навіны

«Чыноўнік» Булойчык пра Д3: «Няхай 0:15 – але каманда зрабіла першы крок. Заўтра будзе другі, трэці»

27 красавіка, 20:55

Кіраўнік упраўлення спорту выканкама Лукашэнкi па Мінскай вобласці Яўген Булойчык падзяліўся меркаваннем пра разгромы ў Д3.

– Ніколі каманда з Мядзела не прымала ўдзелу ў абласных спаборніцтвах. А сёлета прымае. Як нам правільна абазначаць? Вось колькі гадоў не прымае ўдзел у футбольных спаборніцтвах і, вобразна кажучы, дыскрэдытуе Мядзел?

Ці [мы можам] радавацца, што Мядзел гуляе. Няхай прайграе 0:15 – але Мядзел зрабіў першы крок. Заўтра будзе другі, трэці. Або ў Мядзела наогул няма шанцаў гуляць у футбол, – сказаў Булойчык.