Усе навіны

Гулец «Іслачы» Ніхаеў пасля 2:0 над «Нёманам»: «Супернік не здзівіў. Было цяжка»

28 красавіка, 12:01

Паўабаронца «Іслачы» Усевалад Ніхаеў падвёў вынікі матча супраць «Нёмана» (2:0).

– Самае галоўнае, што мы перамаглі. Вельмі рады, гэтаму, а ўжо аналіз гульні зробім пазней. Мяркую, падрабязна можна будзе сказаць пасля дэталёвага аналізу гульні.

– Наколькі было складана гуляць супраць гродзенцаў?

– Натуральна, было вельмі цяжка, таму што каманда паказвае дастаткова добры футбол. Думаю, зладзіліся выдатна, вынік на табло.

– Ці здзівіў супернік?

– Не сказаў бы. Яны згулялі прадказальна добра, як і заўсёды. Таму не сказаў бы, што ён здзівіў. Мы, у сваю чаргу, таксама рыхтаваліся і, на маю думку, паказалі нядрэнную гульню супраць добрага саперніка.

– Паспелі адаптавацца ў нашым чэмпіянаце?

– Думаю, працэс адаптацыі ўжо скончаны і ўсё добра, – сказаў Ніхаеў.