Усе навіны

Чалядзінскі пра гульню «Мінска»: «Ствараем тры-чатыры моманты і нават іх не можам рэалізаваць»

28 красавіка, 19:33

Галоўны трэнер «Мінска» Арцём Чалядзінскі пракаментаваў паражэнне ад «Гомеля» (0:2).

– Вельмі цікавая гульня атрымалася. Сонца прыпякло і ў нас трошкі іншыя хуткасці з'явіліся. Па выніку, вядома, пытанні ёсць у тым плане, што не можам мы забіць, моманты ствараем. Узнікае старая хвароба, якая на працягу прамежку часу – нявымушаныя памылкі, мы прапускаем, але потым нам вельмі цяжка даюцца галы. Мы хочам, каб на дадзены момант моладзь магла праз гэта прайсці. Хлопцы доўга перажываюць, і праз гэта ў нас не атрымліваюцца нейкія моманты. У нас ёсць праблемы і ў арганізацыі, у абароне. Нам трэба паляпшаць, асабліва ў індывідуальных якасцях, працу нашых футбалістаў.

– «Мінск» падпісаў сербскага гульца Агнена Мажыча. Як паўстаў варыянт з гэтым футбалістам?

– У нас вялікая група футбалістаў сышла зімой. Цяпер у мяне практычна моладзь, а ўсё ж такі лінія абароны гэта такая лінія, дзе трэба крыху старэй рабят. Нам прапанавалі гэтага гульца, мы пагадзіліся яго падпісаць. Калі ён выйдзе ў аснове? Ён прыехаў толькі на мінулым тыдні.

– Атакуючая лінія «Мінска» не можа пахваліцца забітымі мячамі. У чым прычына?

– Прычына маладосць, другое – калі, напрыклад футбаліст больш высокай кваліфікацыі можа стварыць сабе два моманты ён адзін гол заб'е, то мы ствараем тры-чатыры моманты і нават іх не можам рэалізаваць. Гэта значыць не можа быць адназначнага адказу. Так што тут усё ў сукупнасці, гэта ад трэніровачнага працэсу таксама залежыць, – сказаў Чалядзінскі.