Усе навіны

«Мілан» гарантаваў сабе пуцёўку ў Лігу чэмпіёнаў

28 красавіка, 22:32

Пасля нічыёй «Ромы» і «Напалі» (2:2), а таксама «Балоні» і «Удынезэ» (1:1) «Мілан» гарантаваў сабе ўдзел у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў сезона-2024/25.

«Расанэры» набралі 70 ачкоў за 34 туры і ідуць на другім месцы. Каманда ўжо не апусціцца ніжэй за пятае месца, якое ў гэтым сезоне дае права выступіць у Лізе чэмпіёнаў.

Нагадаем, у суботу, 27 красавіка, «Мілан» згуляў унічыю з «Ювентусам» (0:0).

Для «Мілана» гэта чацвёртае запар трапленне ў ЛЧ.

Турнірная табліца А – тут.