Усе навіны

Лапетэгі паведаміў «Вэст Хэму», што будзе працаваць у «Мілане» (La Gazzetta dello Sport)

29 красавіка, 15:30

Былы трэнер «Севільі» Хулен Лапетэгі блізкі да падпісання кантракта з «Міланам», піша La Gazzetta dello Sport.

Італьянскі клуб быў гатовы прапанаваць Лапетэгі трохгадовае пагадненне з заробкам 4 мільёны еўра за год. 57-гадовы іспанец пагадзіўся на ўмовы, пра што і паведаміў «Вэст Хэм», таксама зацікаўлены ў Лапетэгі.

Чакаецца канчатковае пацверджанне ад кіраўніцтва «Мілана», і кантракт будзе падпісаны.

Нагадаем, нядаўна італьянскія фанаты запусцілі кампанію #Nopetegui ў сацсетках супраць патэнцыйнага прызначэння Хулена.