Усе навіны

Алексіс Санчэс і Сэнсі пакінуць «Інтэр» у канцы сезону

29 красавіка, 15:45

Чылійскі нападаючы Алексіс Санчэс і італьянскі паўабаронца Стэфана Сэнсі пакінуць «Інтэр» на правах свабодных агентаў летам, паведамляе інсайдар Фабрыцыа Рамана.

Чыліец вырашыў другі раз пакінуць «Інтэр» – усяго правёў 139 матчаў за клуб за два этапы ў ім. Ён гуляў за клуб са жніўня 2019 па жнівень 2022 года. Другі раз чыліец перайшоў на правах вольнага агента з «Марселя» ў жніўні 2023 года.

Санчэс аформіў 24 галы і аддаў 27 асістаў ва ўсіх турнірах. У бягучым сезоне 35-гадовы нападаючы правёў 30 гульняў у сезоне, 4 галы і 4 асісты. Статыстыка 35-гадовага футбаліста тут.

Сэнсі перайшоў з «Сасуола» ў ліпені 2019 года. У складзе італьянскага клуба паўабаронца згуляў 56 матчаў, аддаў 4 асісты і забіў 4 мячы. У гэтым сезоне Сэнсі згуляў 4 матчы за клуб, рэзультатыўнымі дзеяннямі не адзначаўся. Статыстыка 28-гадовага футбаліста тут.

Паўабаронца мог пакінуць каманду зімой, але трансфер у «Лестэр» праваліўся ў апошні дзень зімовага трансфернага акна.

З «Інтэрам» Санчэс і Сэнсі двойчы станавіліся чэмпіёнамі Італіі і ўладальнікамі Суперкубка краіны. Таксама перамагалі ў Кубку Італіі.

«Інтэр» датэрмінова стаў чэмпіёнам Серыі А.