Усе навіны

Клеман Цюрпен рассудзіць матч «Баварыя» – «Рэал», Энтані Тэйлар – галоўны арбітр гульні «Барусія» Дортмунд – «ПСЖ»

29 красавіка, 16:43

УЕФА прызначыла суддзяў на першыя паўфінальныя матчы Лігі чэмпіёнаў.

Матч «Баварыя» – «Рэал», які адбудзецца 30 красавіка, абслужыць французская брыгада арбітраў на чале з Клеманам Цюрпенам. Памочнікі галоўнага арбітра – Нікаля Дана і Бенжамен Паж.

З сістэмай ВАР на гэтым матчы таксама будзе працаваць французская брыгада. Жэром Брысар – арбітр ВАР, Вілі Дэлажо – памочнік суддзі ВАР.

На матч «Барусія» Дортмунд – «ПСЖ» прызначаны суддзі з Англіі. Галоўны арбітр – Энтані Тэйлар, памочнікі – Гары Бясвік і Адам Нан. На ВАР таксама будуць працаваць рэферы з Англіі. Суддзя ВАР – Сцюарт Этвел, Дэвід Кут – памочнік арбітра ВАР.

Пачатак абодвух матчаў запланаваны на 22.00.