Усе навіны

Тухель пра склад на «Рэал»: «Пакуль што нічога не вызначана на 100%»

29 красавіка, 18:24

Галоўны трэнер «Баварыі» Томас Тухель сказаў, што пакуль не вызначыўся са складам на матч 1/2 фіналу Лігі чэмпіёнаў з «Рэалам», таму што ёсць пытанні аб гатоўнасці некалькіх гульцоў.

«Пакуль нічога не вызначана на 100%. Конрад Лаймер, Матэйс дэ Лігт і Даё Упамекана ў хуткім часе пройдуць пэўную завяршальную праверку.

Для Коні (Лаймера – заўв.) усё выглядае добра. Адносна Джамала Мусіялы і Лероя Санэ мы павінны пачакаць», – сказаў Тухель.

Матч «Баварыя» – «Рэал» адбудзецца ў Мюнхене 30 красавіка. Пачатак а 22:00.

Спіс траўміраваных гульцоў «Баварыі» – тут.