Усе навіны

Аляксандр Сялява: «Крывушэнка, Гурэнка, Кучук, Чалядзінскі і іншыя заводзіліся падчас гульняў, але Скрыпчанка іскрыць пастаянна»

2 траўня, 16:24

Паўабаронца мінскага «Дынама» Аленксандр Сялява параўнаў Вадзіма Скірпчанку са сваімі іншымі трэнерамі.

– Як табе – чалавеку максімальна спакойнаму – працаваць пад кіраўніцтвам гэтак імпульсіўнага галоўнага трэнера?

– Спачатку было нязвыкла. Перш са гэтак тэмпераментнымі спецыялістамі сутыкацца не даводзілася. Зразумела, Ігар Крывушэнка, Сяргей Гурэнка, Леанід Кучук, Арцём Чалядзінскі і іншыя заводзіліся падчас гульняў, але Вадзім Скрыпчанка іскрыць пастаянна. На трэніроўках, на тэорыях, у распранальні, ну а ўжо ў матчах – вы самі бачыце. Чалавек усё прапускае праз сябе, вельмі перажывае за вынік, стараецца наладжваць, бударажыць падапечных, – сказаў Сялява.