Усе навіны

Уіл Стыл пакінуў «Рэймс»

2 траўня, 18:42

Галоўны трэнер «Рэймса» Уіл Стыл пакінуў сваю пасаду пасля сустрэчы з топ-мэнэджментам клуба.

Бакі вырашылі не працягваць супрацоўніцтва ў наступным сезоне.

Уіл Стыл працаваў трэнерам «Рэймса» з сярэдзіны 2022 года.

У апошніх трох матчах «Рэймс» саступіў «Страсбургу», «Манпелье» і «Клермону». Цяпер каманда займае 11 месца ў турнірнай табліцы Лігі 1.