Усе навіны

Джоўі Бартан: «Месі быў генетычна мадыфікаваны ў юным узросце»

4 траўня, 17:29

Былы паўабаронца «Манчэстэр Сіці» і «Ньюкасла» Джоўі Бартан падзяліўся меркаваннем наконт таго, што Ліянэль Месі прымаў гармон росту ў дзяцінстве.

«Для мяне на Месі стаіць вялікая зорачка, таму што ён пачаў прымаць стэроіды ў юным узросце, якія спрыялі яго росту.

Месі быў генетычна мадыфікаваны ў юным узросце, таму каля яго імя павінна быць зорачка. Яму давалі гармон росту і ўсялякія лекі, каб дапамагчы яму расці. Наколькі я ведаю, ніхто болей гэтага не рабіў.

Такім чынам, калі б вы далі яму расці натуральным шляхам і давалі яму есці смажанае на вячэру, ці што заўгодна, то ён бы не быў дастаткова вялікім, каб зрабіць тое, чаго ён дасягнуў», – сказаў Бартан у сваім падкасьце.