Усе навіны

Маўрысіё Пачэціна пра еўракубкі: «Ідзем крок за крокам, але самае галоўнае – менталітэт»

5 траўня, 23:38

Галоўны трэнер «Чэлсі» Маўрысіа Пачэціна пракаментаваў перамогу над «Вест Хэмам» (5:0) у матчы АПЛ.

«Я так рады за гульцоў і персанал. Праз некалькі дзён пасля перамогі над «Тотэнхэмам» зрабіць гэта зноў – гэта вельмі добра.

Бліскучая, узрушаючая гульня! У нас таленавітыя гульцы, якія ствараюць моманты і забіваюць галы.

Я да канца не расслабляўся – хацелася захаваць вароты ў недатыкальнасці. «Вест Хэм» – магутная каманда ў плане стандартных палажэнняў, і нам патрэбна была ўдача, каб не прапусціць. Было важна не проста перамагчы, але і згуляць на нуль.

Нам трэба захаваць гэты імпульс і веру. Заўтра мы адпачнем, а ў аўторак будзем рыхтавацца да «Нотынгем Форэст».

Ідзем крок за крокам, але самае галоўнае – менталітэт», – сказаў Пачэціна.

«Чэлсі» адстае ад «Ньюкасла», які знаходзіцца ў еўракубкавай зоне, на 2 ачкі. Табліца АПЛ тут.