Усе навіны

«Інтэр» прапанаваў Сімоне Індзагі новы кантракт, па якім яго заробак павялічыцца больш чым на 30%.

10 траўня, 21:52

«Інтэр» хоча падоўжыць кантракт з галоўным трэнерам Сімонэ Індзагі.

Як паведамляе La Gazzetta dello Sport, міланцы прапанавалі яму падоўжыць дамову на 2 гады з магчымасцю пралангацыі яшчэ на адзін. Цяперашняя дамова трэнера дзейнічае да лета 2025-го.

Па новым кантракце яго заробак вырасце больш чым на 30% і складзе 6 млн еўра за сезон без уліку бонусаў.

Індзагі ўзначальвае клуб з ліпеня 2021-га. З ім «нерадзуры» выйгравалі чэмпіянат, 2 Кубкі і 3 Суперкубкі Італіі. Акрамя гэтага, «Інтэр» у мінулым сезоне дайшоў да фіналу Лігі чэмпіёнаў, дзе саступіў «Манчэстэр Сіці» (0:1).