Усе навіны

Чэмпіянат Казахстана: «Ардабасы» Сяднёва выйграў у «Табола», «Астана» Эбонга і «Кайсар» Юдзянкова падзялілі ачкі і іншыя вынікі

12 траўня, 20:53

11-12 траўня пройдуць матчы 8-га тура чэмпіянату Казахстана з удзелам беларускіх футбалістаў.

11 траўня

«Жэтысу» Антона Шрамчанкі перамог на выездзе «Туран» (3:2). Шрамчанка правёў усю гульню на скамейке запасных.

12 траўня

«Кызыл-Жар» Яўгена Бярозкіна саступіў «Актабэ» Дзмітрыя Бяссмертнага (0:2). Бярозкін правёў усе 90 хвілін на полі, аднак выніковымі дзеяннямі не вызначыўся. Бяссмертны правёў увесь матч на полі.

Гол Мікіты Корзуна дапамог «Елімаю» Мікалая Золатава выйграць у «Шахцёра» (2:1). Корзун правёў адыграў увесь матч і вызначыўся на 90+9 хвіліне пераможным мячом. Золатаў усю гульню правёў на лаве запасных.

«Астана» Эбонга і «Кайсар» Юдзянкова, Валерыя Грамыкі, Уладзіміра Саўпеля і Дзмітрыя Барадзіна падзялілі ачкі (1:1). Эбонг не адрозніваўся дзейснымі дзеяннямі і быў заменены на 50-й хвіліне матчу. Валерый Грамыка адзначыўся голам на 90+3 хвіліне матча, Юдзянкоў правёў на полі ўсё 90 хвілін, Соўпель быў заменены на 75-й хвіліне матча, Барадзін правёў усю гульню на полі.

«Жэніс» Дзяніса Грачыхi і Сяргея Волкава саступіў «Кайрату» (0:2). Волкаў і Грачыха атрымалі жоўтыя карткі на 75-й і 42-й хвілінах матчу адпаведна, Грачыха быў заменены на 82-й хвіліне матчу.

«Ардабасы» Аляксандра Сяднёва і Усевалада Садоўскага выйграў у «Табола» (1:0). Садоўскі быў заменены на 65-й хвіліне матча.

Найлепшыя букмекеры

Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...
Loading...