Усе навіны

Андрэй Ляўкавец: «Не сказаў бы, што ў «Арсенале» быў ціск з-за адсутнасці галоў. Рыхтаваліся да «Слуцка» ў звычайным рэжыме».

12 траўня, 12:31

Паўабаронца «Арсенала» Андрэй Леўкавец падвёў вынікі матча са «Слуцкам» (1:0) у 8-м туры ЧБ.

– Два папярэднія матчы былі прайграныя без забітых галоў. Гэта неяк ціснула на каманду пры падрыхтоўцы да гульні?

– Не сказаў бы, што быў нейкі ціск з-за адсутнасці забітых галоў, гэта ж частка футбола. Рыхтаваліся ў звычайным рэжыме, разумелі, што «Слуцк» атрымаў дзве перамогі, а мы два разы прайгралі, таму настройваліся на цяжкі матч – так і атрымалася. Вядома заўсёды жадаецца забіваць больш, паказваць больш відовішчную гульню, але самае галоўнае вынік, выйгралі сёння, значыць рабілі ўсё правільна.

– Ужо праз 5 дзён нас чакае матч з адным з лідэраў чэмпіянату – «Нёманам». Якія чаканні ад матчу?

– Чарговы няпросты матч, з адным з топаў чэмпіянату, але шанцы ёсць заўсёды. Будзем рыхтавацца, працаваць, разбяром суперніка. Будзем настройвацца толькі на перамогу, каб парадаваць нашых заўзятараў, – адзначыў Ляўкавец.