Усе навіны

Аляксандр Бразевіч: «Брэсцкае «Дынама» недастаткова стабільнае для таго, каб сёння адназначна змагацца за чэмпіёнства»

12 траўня, 12:30

Галоўны трэнер брэсцкага «Дынама» Аляксандр Бразевіч пасля сустрэчы з «Гомелем» (1:1) у 8-м туры ЧБ падзяліўся думкамі аб узроўні каманды.

– Мы бачым, што першыя 5-7 калектываў чэмпіянату маюць маленькія разрывы паміж сабой. Як вы ацэньваеце ўзровень канкурэнцыі, суперніцтва ў чэмпіянаце, і месца брэсцкага «Дынама» ў табліцы?

– Вы ведаеце, перш за ўсё я магу сказаць, што я вельмі ўдзячны нашым хлопцам. Большасць матчаў мы правялі, калі ацэньваць па стопрацэнтнай шкале, вельмі блізка да стопрацэнтных нашых магчымасцей. Гэта значыць, мы працуем на мяжы, насамрэч цяжка аднаўляцца, ёсць праблемы. Часам да сярэдзіны тыдня ёсць некаторыя гульцы, якія не аднавіліся. Таму што проста ад іх патрабуюцца звышнамаганні, звышэнергія ў гульнях. Рабяты вельмі імкнуцца. За кошт гэтага мы ўчапіліся за першую тройку на дадзеным этапе.

І паралельна я лічу, што мы крышку і дадаем у гульні, дадаем у цэльнасці. Але аб'ектыўна нам ёсьць на чым працаваць. Я не вельмі задаволены нашымі флангамі. Я яшчэ раз кажу, можа, глыбіні ў нейкіх пазіцыях не хапае. І ўсё ж мы недастаткова стабільныя, на мой погляд, для таго, каб сёння адназначна змагацца за чэмпіёнства. Самавітасці, мусіць, і ўзроўня нейкага бракуе. Але гэта аб'ектыўна. Гэта новая каманда. Яна не робіцца за адзін сезон, тым больш за чатыры месяцы, – сказаў Бразевіч.