Усе навіны

41-гадовы Панкратаў аднавіў кар'еру

12 траўня, 16:20

41-гадовы трэнер БАТЭ-2 Барыс Панкратаў выйшаў у стартавым складзе каманды на матч першай лігі супраць гомельскага «Лакаматыва» (1:1).

Нагадаем, што Панкратаў зʼяўляецца двухразовым чэмпіёнам Беларусі і ўладальнікам Кубка ў складзе БАТЭ, срэбным прызёрам вышэйшай лігі з мінскім «Дынама». Таксама ён выступаў за «Граніт», «Дняпро», «Нёман», «Белшыну» і «Іслач». У мінулым сезоне Барыс правёў за «Слуцк» 6 матчаў, у якіх прапусціў 11 мячоў.