Усе навіны

Агент ван дэ Бека пацвердзіў, што ён вернецца ў «Манчэстэр Юнайтэд» – «Айнтрахт» не будзе актываваць клаўсулу ў 11 млн еўра

12 траўня, 16:42

Паўабаронца «Манчэстэр Юнайтэд» Доні ван дэ Бек, які выступае на правах арэнды за «Айнтрахт», вернецца ў англійскі клуб, піша Фабрыцыа Рамана.

Агент 27-гадовага нідэрландца пацвердзіў інфармацыю аб тым, што «Айнтрахт» не скарыстаецца опцыяй выкупу гульца за 11 мільёнаў еўра.

Такім чынам, ван дэ Бэк вернецца ў «МЮ» 1 ліпеня 2024-га. Нагадаем, Доні далучыўся да клуба ў жніўні 2020 года, калі перайшоў з «Аякса» за 39 мільёнаў еўра. З тых часоў ён правёў 62 матчы за МЮ, двойчы адпраўляўся ў арэнду: у «Эвертан» і «Айнтрахт».

У гэтым сезоне Ван дэ Бек правёў 10 матчаў, дзейснымі дзеяннямі не вызначыўся. Падрабязная статыстыка і гісторыя траўмаў 25 нумара «Айнтрахта» – тут.