Усе навіны

Гол Грамыкі дапамог «Кайсару» згуляць унічыю з «Астаной»

12 траўня, 19:24

12 мая «Кайсар» у гасцях згуляў з «Астаной» унічыю (1:1).

Беларускі паўабаронца прыезджай каманды Валерый Грамыка адзначыўся голам на 90+3 хвіліне сустрэчы.

Гэты гол стаў другім для 27-гадовага футбаліста ў пяці матчах чэмпіянату.

У «Кайсара» 6 ачкоў у 7 турах чэмпіянату і перадапошняе месца ў турнірнай табліцы.