Усе навіны

Ноер стаў чацвёртым галкіперам у гісторыі Бундэслігі, які згуляў 500 матчаў

12 траўня, 19:30

Галкіпер «Баварыі» Мануэль Ноер дасягнуў адзнакі 500 матчаў у чэмпіянаце Германіі.

500 матч немец праводзіць у гэтыя хвіліны. На «Альянцы Арэне» «Баварыя» прымае «Вольфсбург» у 33-м туры Бундэслігі.

Першы матч у Бундэслізе Ноер правёў у 2006 годзе за «Шальке».

Ён чацвёрты варатар, які дасягнуў гэтай адзнакі пасля Улі Штайна (512), Айке Імеля (534) і Олівера Кана (557).

У гэтым сезоне 38-гадовы варатар правёў 31 матч, 10 з якіх на нуль. Падрабязная статыстыка 1 нумара «Баварыі» – тут.