Усе навіны

Белінгем пра Вінісіуса падчас чэмпіёнскага парада «Рэала»: «Стаю побач з найлепшым гульцом свету»

12 траўня, 21:37

Сёння, 12 траўня, у Мадрыдзе прайшоў парад у гонар перамогі «Рэала» у Ла Лізе.

Падчас яго паўабаронца Джуд Белінгем назваў вінгера Вінісіуса Жуніяра найлепшым гульцом свету.

«Побач са мной «Беллігол», як кажуць у Бразіліі. Я вельмі рады, што магу падзяліць гэты момант з гульцамі і заўзятарамі. Гэта дадасць нам энергіі, каб выйграць Лігу чэмпіёнаў», – сказаў Вінісіус.

Белінгем у сваю чаргу адказаў наступнае: «Я вельмі рады свайму першаму святкаванню. Я стаю побач з найлепшым гульцом свету і вельмі шчаслівы».