Усе навіны

Эрык тэн Хаг: «Мы ўсё яшчэ можам канкураваць з «Арсеналам» нягледзячы на тое, што нам не хапае 7 з 11 патэнцыйных гульцоў асновы»

13 траўня, 10:54

Галоўны трэнер «Манчэстэр Юнайтэд» Эрык тэн Хаг пракаментаваў паражэнне ў матчы 37-га тура АПЛ супраць «Арсенала» (0:1).

«Стаўленне да гульні заўсёды пачынаецца з правільнага настрою на працягу тыдня, і ў дзень матчу вы павінны быць у фокусе.

Нягледзячы на тое, што нам не хапае 7 з 11 патэнцыйных гульцоў асновы, мы ўсё яшчэ можам канкураваць з адной з лепшых каманд лігі.

Калі ў вас няма належнага настрою, каб знайсці моманты для прэсінгу, ці вы не аднаўляецеся – гэта лёгка для любога суперніка.

У сітуацыі з прапушчаным голам Каземіра гуляе на пазіцыі апорнага паўабаронцы і робіць невялікую памылку, але гэта мае цяжкія наступствы.

Я думаю, што для гульцоў «Юнайтэд» кожная гульня з'яўляецца фіналам, і мы павінны гуляць і выйграваць у кожнай гульні – мы павінны гэта ўсведамляць.

Заўзятары разумеюць, дзе мы і дзе знаходзіцца гэты клуб. У нас так шмат траўмаў на ключавых пазіцыях. Заўзятары не атрымліваюць таго, на што заслугоўваюць, але яны гэта разумеюць і таму яны падтрымліваюць каманду.

Я думаю, што менавіта таму, што яны з намі – мы адзіныя і, спадзяюся, зможам адплаціць ім у будучыні.

Увогуле каманда мае правільны дух, і яна прытрымліваецца правілаў і прынцыпаў гульні, нават калі гульцам даводзіцца адаптавацца на сваіх пазіцыях. Я магу толькі цешыцца – гэта вялікі камплімент для гэтай каманды, што яны выканалі ўсё, што маглі. Яны змагаліся», – сказаў тэн Гаг для Sky Sports.

Пасля 36 згуляных матчаў «Манчэстэр Юнайтэд» з 54 ачкамі знаходзіцца на 8-й пазіцыі ў табліцы АПЛ.