Усе навіны

Уладзіслаў Полаз: «Вынік стоадсоткава незаслужаны. «Нёман» таксама нешта ствараў, але «Славія» ва ўсіх кампанентах яго перайграла»

13 траўня, 12:06
1

Паўабаронца «Славіі» Уладзіслаў Полаз распавёў пра матч супраць «Нёмана» (0:1) у 8-м туры ЧБ.

– Уладзіслаў, як, з вашага пункту гледжання, «Славія» правяла гэты матч?

– З майго пункту гледжання, вельмі добры матч у нашым выкананні па гульні. Але вынік стоадсоткава незаслужаны. Ну як незаслужаны? Супернік таксама нешта ствараў, стараўся, але я лічу, мы ва ўсіх кампанентах яго перайгралі, акрамя самага важнага – забітага гола. Таму рэзультат для нас адмоўны. Тым не менш, я думаю, усё зараджаны на далейшую барацьбу, будзем змагацца далей. Наперадзе важныя матчы, будзем нацэльвацца на іх.

– А што было самым складаным у гульні з гродзенцамі?

– І трэнерскі штаб, і мы самі разумелі, што гульня будзе будавацца на адзінаборствах. Хто больш паспяхова іх правядзе – той і будзе ствараць моманты. Так, у прынцыпе, і атрымалася. Недзе, магчыма, прапушчаны гол паўплываў на далейшы ход паядынку, але я лічу, што мы не прайгравалі адзінаборствы, проста фартуна была не на нашым баку.

– У вас самога было некалькі нядрэнных момантаў. Чаго не хапіла ў завяршэнні?

– Хацелася б зноў усё спісаць на поспех, але, хутчэй за ўсё, яшчэ не хапіла майстэрства. Таму будзем старацца, працаваць, каб у далейшым рэалізоўваць такія моманты. Як свае, так і ў цэлым каманды.

– Няма адчування, што дзесьці перашкодзіла залішняе жаданне вызначыцца?

– Так, было, было. Сто працэнтаў жаданне было велізарнае: вызначыцца, выйграць – без розніцы. Я б гэта быў ці нехта іншы. Жаданне было вельмі моцнае. Але як ёсць...

– З пункту гледжання матывацыі матч з «Нёманам» для вас быў вельмі важным?

– Так, канешне. Мы рыхтаваліся, разумелі, што перамога ці нават нічыя будзе станоўчым вынікам. Але гэта толькі восьмы тур, уся барацьба яшчэ наперадзе, рыхтуемся далей, – сказаў Полаз.