Усе навіны

Жульпа пра 3:1 з «Шахцёрам»: «У БАТЭ ўсе разумелі, што рана ці позна гэтая серыя перарвецца»

13 траўня, 12:38

Паўабаронца БАТЭ Даніла Жульпа пракаментаваў заканчэнне серыі без перамог для клуба пасля матчу з «Шахцёрам» (3:1) у 8-м туры ЧБ.

– Заўсёды непрыемна, калі такія серыі, але мы чакалі, мы разумелі, што з кожнай гульнёй усё лепш і лепш недзе было. Нават па мінулай гульні ўжо нашмат лепш глядзеліся, ужо больш упэўнена. Пасля мінулай гульні мы ўжо адчулі тое, што мы можам [перапыніць бязвыйгрышную серыю]. Не было такога, што нехта на кагосьці. У калектыве ў гэтым плане ўвогуле пытанняў няма. Усе адзін за аднаго, усе разумелі, што рана ці позна гэтая серыя перапыніцца. І сёння нарэшце яна перапынілася. Выдатны дзень.

– Ты ў старце? Цябе гэта здзівіла, узрадавала, натхніла?

– Канешне, гэта натхніла. Я заўсёды гатовы выйсці, усё роўна на колькі: у стартавым складзе, на замену. Заўсёды гатовы дапамагаць клубу. На тыдні зразумеў, што мяне найгравалі ўжо. І рыхтаваўся, нічога асаблівага не было, – сказаў Жульпа.