Усе навіны

Кляшчук пра 1:1 з брэсцкім «Дынама»: «Гомель» аддаўся цалкам, асабліва другі тайм, таму гледачы павінны быць задаволеныя»

13 траўня, 14:47

Брамнік «Гомеля» Станіслаў Кляшчук распавёў пра матч супраць брэсцкага «Дынама» (1:1), які прайшоў у рамках 8-га тура ЧБ.

– Добрая гульня пры дастаткова вялікай колькасці заўзятараў. Прыемна заўжды гуляць такія гульні. Я нікога не буду папракаць – каманда аддалася цалкам, асабліва другі тайм, таму гледачы павінны быць задаволены. Вынікі не сказаў бы, што нас задавальняе, але і хвалявацца нельга.

– У моманце, калі Герман Баркоўскі спрабаваў цябе накруціць. Можа ведаў, як ён будзе дзейнічаць, бо вы былі калісьці аднаклубнікамі?

– Калі столькі часу займаешся футболам, то ўсе варатары прыкладна разумеюць, што хочуць зрабіць нападаючыя ў такіх выхадах і наша задача максімальна перашкодзіць нападаючаму.

– Перарвалася двухматчавая «сухая» серыя. Будзеш неяк завастраць на гэтую ўвагу?

– Гэта футбол і трэба разумець, што куча момантаў, не заўсёды атрымліваецца выручыць. Зразумела, што хочацца заўсёды гуляць «на нуль», але гэта футбол, нічога не зробіш, – сказаў Кляшчук.