Усе навіны

Алег Конанаў: «Шаўчэнка гуляе стабільна за «Тарпеда», я ім задаволены, Гуз пакуль не гатовы для асноўнага складу»

13 траўня, 14:48

Галоўны трэнер «Тарпеда» Масква Алег Конанаў пракаментаваў гульню Глеба Шаўчэнкі і Аляксандра Гуза за маскоўскі клуб.

– Глеб Шаўчэнка вельмі добра гуляе гэтую палову чэмпіянату, досыць стабільна. Я ім задаволены, думаю, ён яшчэ будзе прагрэсаваць. Саша Гуз – малады хлопец, яшчэ пакуль не так гатовы, у першую чаргу для асноўнага складу. Ён вельмі добрае працуе на трэніроўках, мы ў яго верым.

Вельмі добра стаўлюся да яго па-чалавечы, хачу яго падтрымаць. Таму што няпроста прыехаць з каманды, дзе ты гуляў усе гульні, быў асноўным гульцом і не гуляць у іншай камандзе. Але гэта ўсё роўна павышэнне па ўзроўні гульні. Пэўнае выпрабаванне якое ён павінен прайсці ў сваёй кар'еры, каб рухацца далей, – сказаў Конанаў.