Усе навіны

Алыкулаў пра жоўтыя за сімуляцыю: «Як устаяць, калі пхаюць у спіну? Спадзяюся, пасля апеляцыі «Нёмана» згуляю ў фінале Кубка»

13 траўня, 16:49

Футбаліст «Нёмана» Гулжыгіт Алыкулаў распавёў пра сваё стаўленне да паказаных яму жоўтых картак за сімуляцыю.

– Апошнім часам ты стаў вельмі эмацыйна рэагаваць на судзейскія пастановы ў дачыненні да цябе. З чым гэта звязана?

– Я не ведаю, чаму арбітры сталі ўспрымаць мае падзення як сімуляцыю. Як вы ўстоіце на нагах, калі вас штурхаюць у спіну? Тым больш па выніку жоўтую картку прадʼяўляюць мне, а не суперніку. Вядома, гэта выводзіць з раўнавагі і ты заводзішся.

– Праз перабор папярэджанняў ты прапусціш фінал Кубка Беларусі. Не крыўдна?

– Вядома, крыўдна. Але клуб падаў апеляцыю, спадзяюся, што рашэнне будзе на маю карысць і я ўсё ж такі змагу згуляць і дапамагчы камандзе, – сказаў Алыкулаў.