Усе навіны

Шыкаўка і яшчэ 39 футбалістаў у пашыраным спісе зборнай Беларусі на матчы супраць Расіі і Ізраіля

13 траўня, 17:41
1

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Карлас Алос назваў пашыраны спісам гульцоў на таварыскія матчы супраць зборных Расіі і Ізраіля.

Спецыяліст уключыў у пашыраны склад каманды 40 футбалістаў:

Брамнікі: Павел Паўлючэнка («Пахтакор», Узбекістан), Сяргей Ігнатовіч («Шахцёр», Салігорск), Фёдар Лапавухаў («Дынама» Мінск), Яўген Абрамовіч («Тарпеда-БелАЗ», Жодзіна), Міхаіл Казакевіч («Дынама» Брэст).

Абаронцы: Дзяніс Палякоў («Хапаэль», Хайфа, Ізраіль), Сяргей Паліцевіч («Дынама» Мінск), Кірыл Пячэнін («Крылы Саветаў», Расія), Раман Юзэпчук, Захар Волкаў (абодва – «Хімкі», Расія), Уладзіслаў Малькевіч («Урал», Расія), Сяргей Карповіч, Ягор Пархоменка (абодва – «Нёман», Гродна), Павел Забелін («Сокал», Саратаў, Расія), Дзяніс Лявіцкі, Аляксей Залескі (абодва – «Тарпеда-БелАЗ», Жодзіна), Павел Чыкіда («Славія» Мазыр), Максім Касараб («Дынама» Брэст), Ілля Маскалёнчык («Цюмень», Расія).

Паўабаронцы: Макс Эбонг («Астана», Казахстан), Уладзіслаў Клімовіч («Дыяшдзьер», Венгрыя), Яўген Яблонскі («Астэрас», Грэцыя), Іван Бахар («Арсенал», Тула, Расія), Мікіта Корзун («Елімай», Казахстан), Юрый Кавалёў, Кірыл Капленка (абодва – «Балтыка», Расія), Валерый Грамыка («Кайсар», Кызыларда, Казахстан), Валерый Бачароў, Арцём Канцавы (абодва – «Урал», Расія), Максім Кірэеў («Льерс», Бельгія), Яўген Бярозкін («Кызыл-жар», Петрапаўлаўск, Казахстан), Кірыл Кірыленка («Славія» Мазыр), Яраслаў Арэшкевіч («Дынама» Брэст).

Нападнікі: Міхаіл Гардзяйчук («Дынама» Брэст), Віталь Лісаковіч («Балтыка», Расія), Дзмітрый Антылеўскі («Хапаэль» Хайфа, Ізраіль), Яўген Шыкаўка («Карона», Польшча), Герман Баркоўскі («Дынама» Брэст), Уладзіслаў Марозаў («Арока», Партугалія), Максім Скавыш («Тарпеда-БелАЗ»).

Нагадаем, што Захар Волкаў, Уладзіслаў Малькевіч, Уладзіслаў Клімовіч, Яўген Яблонскі і Іван Бахар зʼяўляюцца падпісантамі за рэжым.

Таварыскі матч супраць Расіі пройдзе 7-га чэрвеня на стадыёне «Дынама» ў Мінску, гульня з Ізраілем адбудзецца 11 чэрвеня ў Будапешце.