Усе навіны

Фінал Лігі чэмпіёнаў «Барусія» Д – «Рэал» будзе судзіць славенец Вінчыч

13 траўня, 18:00

Галоўным арбітрам фінальнага матча Лігі чэмпіёнаў паміж «Барусіяй» Дортмунд і «Рэалам» прызначаны славенец Слаўка Вінчыч, паведамляе афіцыйны твітар УЕФА.

Гульня адбудзецца 1 чэрвеня ў Лондане на стадыёне «Уэмблі». Пачатак а 22:00.

Названы таксама і галоўныя арбітры іншых еўракубкавых фіналаў. Фінал Лігі Еўропы «Аталанта»«Баер» будзе абслугоўваць партугалец Артур Саарэш Дыяш. Гэтая гульня адбудзецца 22 траўня ў Дубліне.

На фінале Лігі канферэнцый будзе працаваць румын Іштван Ковач. Матч адбудзецца 29 траўня ў Афінах. У ім згуляюць «Алімпіякос» і «Фіярэнціна».

Вызначаны таксама і галоўны арбітр фіналу жаночай Лігі чэмпіёнаў. Гэта будзе англічанка Рэбека Уэлч. Яна будзе судзіць матч «Барселона» – «Ліён», які адбудзецца 25 траўня ў Більбаа.