Усе навіны

Кузьмін пра жоўтыя за сімуляцыю: «Алыкулаў выпроствае ногі і падае – узнікае адчуванне ў суддзі, што яго падманваюць»

14 траўня, 08:36
1

Начальнік дэпартамента судзейства і інспектавання АБФФ Уладзімір Кузьмін пракаментаваў перабор жоўтых картак у паўабаронцы «Нёмана» Гулжыгіта Алыкулава.

Алыкулаў прапусціць фінал Кубка Беларусі з-за перабору жоўтых картак, абодва папярэджанні былі паказаны за сімуляцыю

– Скажам так. У цэлым паняцце сімуляцыі дастаткова суб'ектыўна. Яна можа быць нават пры кантакце. Мы бачым, што тут быў кантакт. Калі гулец спрабуе ўзмацніць гэтае дзеянне і ўвесці суддзю ў зман, то гэта можна разглядаць як сімуляцыю. У выпадку з Гулжыгітам Алыкулавым – ён сам па сабе вельмі лёгкі і хуткі гулец. Часам нават невялікага кантакту з улікам ягоных творчых, скажам так, магчымасьцяў, хопіць для таго, каб судзьдзя задумаўся пра сымуляцыю. Футбаліст выпроствае ногі і падае. А арбітр пры гэтым знаходзіцца не ў лепшай пазіцыі, каб убачыць поўнасцю гэты момант. Узнікае адчуванне ў суддзі, што яго ашукваюць. На мой погляд, канкрэтна ў першым матчы мінскага «Дынама» і «Нёмана», лепш было прадоўжыць гульню. Але і гэта адназначна не кантакт на пенальці.

Я толькі магу пацвердзіць, што суддзі рыхтуюцца да матча, вывучаюць усіх гульцоў. Больш за тое, у іх ёсць напрацаваны досвед у судзействе гэтых каманд, яны бачаць, хто, што, як робіць: хто схільны да сімуляцыі, хто схільны да прыхарошвання нейкіх сваіх падзенняў, а хто – не, хто будзе стаяць да апошняга, скажам па-футбольнаму – мужык, які будзе гуляць, гуляць і гуляць.

На мой погляд, канкрэтна ў першым матчы мінскага «Дынама» і «Нёмана» лепш было працягнуць гульню. Але і гэта адназначна не кантакт на пенальці.

– Сыйдземся на тым, што карткі тут хутчэй няма, чым ёсць?

– Да, так і ёсць.

– А ў другім моманце ў матчы з мінскім «Дынама»?

– У прынцыпе ён выглядае пад класічны фол, таму што на супрацьходзе Алыкулаў ловіць абаронцы, і той, выстаўляючы нагу, тычыцца яго. Але зноў-такі суддзя гэты дотык або не бачыў, або ён быў мінімальны. Такое падзенне з прагінам, калі ногі застаюцца ззаду, – гэта ўсё ўскоснае сведчанне сімуляцыі. Але кантакт быў.

Калі «Нёман» звернецца ў АБФФ, мы разгледзім на судзейскай экспертнай камісіі дадзеныя моманты, або крайні момант, таму што той ужо зайграны, і вынесем пэўнае рашэнне. Цалкам магчыма яно будзе на карысць Алыкулава, – сказаў Кузьмін у эфіры праграмы «На грани фола».