Усе навіны

Кузьмін пра судзейства Кургхелі: «Заўсёды кажу арбітрам: «сумняваецеся ў фале – значыць, яго няма. Вы павінны разумець, за што караеце»

14 траўня, 10:44

Начальнік дэпартамента судзейства і інспектавання АБФФ Уладзімір Кузьмін распавёў пра працу Аміна Кургхелі пасля прызначанага пенальці ў матчы «Нёман» – «Тарпеда-БелАЗ» (1:0) у 3-м туры ЧБ.

«Момант вельмі складаны, у яго былі падставы, бо ён такім чынам бачыў гэтую сітуацыю. Калі ніхто не гуляе ў мяч, гэта заўсёды складана для вызначэння таго, хто фаліць. Мы выпрацавалі пэўныя метадычныя рэкамендацыі, калі ўсе суддзі будуць іх трымацца, нам будзе лёгка іх тлумачыць. Я б сказаў, што гэта здарылася не з-за таго, што ён прыняў такое рашэнне, а з-за камбінацыі рашэнняў, калі спачатку Амін вырашыў, што пенальці няма, а потым памяняў сваё рашэнне, такая форма не падыходзіць для судзейства, якое ён можа паказваць. Пэўныя высновы былі зроблены, і ў якасці меры прафілактыкі Амін працаваў у іншых лігах. Цяпер ён вярнуўся, паказвае добры ўзровень працы. Убачыць у дынаміцы не заўсёды проста, у такіх выпадках я заўсёды кажу арбітрам: «калі вы сумняваецеся ў фале – значыць, там яго няма. Вы павінны разумець, за што вы караеце каманду», – сказаў Кузьмін у праграме «На мяжы фолу».