Усе навіны

Максім Яблонскі: «Смаргонь» выраўноўваецца, мы працуем – Слесарчук выходнымі не песціць, таму каманда прагрэсуе»

14 траўня, 11:18

Абаронца «Смаргоні» Максім Яблонскі пракаментаваў вынікі клуба пасля васьмі тураў ЧБ.

Нагадаем, на рахунку «Смаргоні» тры паражэнні, тры нічыіх і дзве перамогі. Каманда набрала 9 балаў і займае 11-е месца ў табліцы.

«Я прыехаў, калі «Смаргонь» прайграла два туры. Я бачу, што каманда позна ўкамплектавалася, таму не хапіла чакай на падрыхтоўку ў параўнанні з іншымі камандамі. Цяпер вось гэта ўсё выраўноўваецца, мы працуем. Нас трэнер выходнымі не песціць - мы цяпер без выходных, іх у прынцыпе мала. Гэта дае свой плён. Таму каманда прагрэсуе», – сказаў Яблонскі ў праграме «На грани фола».