Усе навіны

Расiйскі агент Сялюк: «Калі б у ЧБ памянялі б ліміт на легіянераў, то сам бы фінансаваў нейкі клуб»

15 траўня, 10:23

Расiйскі агент Дзмітрый Сялюк падзяліўся меркаваннем аб ліміце на легіянераў у ЧБ.

Згодна з рэгламентам турніру, у складзе любой каманды на полі пастаянна павінна знаходзіцца не менш за сем грамадзян Беларусі (за выключэннем выпадкаў іх выдалення з поля).

– У Казахстане, Арменіі і Малдавіі практычна няма ліміту на легіянераў. У Расіі можна 13 чалавек заяўляць. І нічога страшнага ў гэтым няма. Калі б у Беларусі памянялі ліміт, то я, магчыма, сам бы ўзяўся фінансаваць нейкі з клубаў, укладаў у мясцовы футбол свае грошы.

Цяпер ад абмежаванняў пакутуе толькі спорт – адбіваецца не толькі на нацыянальным першынстве, але і на тым, як каманды праяўляюць сябе ў еўракубках. Чатыры легіянеры – гэта вельмі мала ў цяперашніх рэаліях, – сказаў Сялюк.