Усе навіны

Калачоў пра кубкавы матч з «Тарпеда-БелАЗ»: «Прапушчаны мяч ніяк не паўплываў на «Іслач»

15 траўня, 21:50
1

Абаронца «Іслачы» Ілля Калачоў падвёў вынікі другога матчу 1/2 фіналу Кубка Беларусі супраць «Тарпеда-БелАЗ» (2:1).

– Прапушчаны мяч ніяк не паўплываў на нас. У перапынку пагаварылі паміж сабой. Абмеркавалі, што ў прынцыпе ўсё атрымліваецца, выпадковы мяч заляцеў са стандарту і мы разумелі, што можам аднавіць гульню і не ўсё яшчэ страчана. Тым больш у нас была невялікая перавага. Таму выйшлі на другі тайм, працягвалі гуляць з поўнай упэўненасцю, што мы можам давесці справу да канца, – распавёў Калачоў.

Нагадаем, што ў фінале «Іслач» згуляе з «Нёманам». Матч адбудзецца на стадыёне «Тарпеда» ў Жодзіне.