Усе навіны

Іваноў пра гол на першых секундах: «Ніхто нічога не зразумеў, я і сам падумаў, можа, гэта сон»

15 траўня, 22:42

Беларускі паўабаронца «Машук-КМВ» Мікалай Іваноў пракаментаваў свой гол з цэнтра поля.

«Перад свістком пачатку гульні [галоўны трэнер «Машук-КМВ»] Артур Умамудзіновіч [Садыраў] пачаў крычаць: «Коля, Коля!». Зразумеў, што брамнік далекавата выйшаў. Вось так і адважыўся прабіць!

Перад пачаткам сезону Артур Умамудзінавіч мне прапанаваў паспрабаваць на трэніроўцы і я быў здзіўлены, але разумеў, што ў мяне можа атрымаецца. Супернік, відаць, нас дрэнна разабраў, таму што некалькі разоў у сезоне я ўжо так спрабаваў, але беспаспяхова.

Усе былі шакаваныя, першыя секунды пасля гола ніхто нічога не зразумеў, ды я і сам падумаў, можа, гэта сон? Я нават не ведаю, як рэагаваць, што магу трапіць у Кнігу рэкордаў Гінеса. Я проста ў шоку і пакуль не да канца разумею што адбылося», – сказаў Іваноў.