Усе навіны

Сяргей Яромка: «Зборная U-21 будзе гуляць у прагматычны футбол, які будзе даваць вынік»

16 траўня, 10:37

Галоўны трэнер моладзевай зборнай Беларусі Сяргей Яромка распавёў пра тое, на якіх прынцыпах будзе будуецца гульня яго падапечных.

– Пагаворым пра зборную новага склікання. Частка хлопцаў ужо не змогуць дапамагчы нацыянальнай камандзе з-за свайго ўзросту. Што гэта будзе за каманда, у якой футбол яны будуць гуляць у будучыні?Што тычыцца таго, у які футбол будзем гуляць. Скажу так, што ў прагматычны футбол, які будзе даваць вынік. Пастараемся адштурхоўвацца ад гэтага. Цяпер я не буду распавядаць галаслоўна, што мы будзем гуляць у атакуючы футбол, будзем прэсінгаваць, мець пераходныя фазы, як гэта цяпер многія трэнеры модна кажуць. Ёсць супернік, ад кожнага суперніка будзем адштурхоўвацца, але любая каманда будуецца ад абароны. Перш за ўсё парадак абароны – гэта нуль ззаду.

А астатняе... так, ёсць прынцыпы, якія мы самі бачылі, у гульні з Грэцыяй за маленькі прамежак часу тыя патрабаванні, якія мы вылучылі па атацы – яны атрымліваліся. Я не кажу, што будзе пастаянна так. Але, прынамсі, да гэтага, да такога стылю гульні мы будзем ісці. Я не прыхільнік пазіцыйнага футбола. Я прыхільнік хуткага пераходу з абароны ў атаку. Такі футбол мне больш сімпатычны. Але калі ён яшчэ будзе даваць вынік, я буду проста шчаслівы, – сказаў Яромка.