Усе навіны

Іваноў пра гол на першых секундах: «Тата сказаў: «Цяпер сканчай карʼеру!»

16 траўня, 11:34

Беларускі паўабаронца «Машук-КМВ» Мікалай Іваноў распавёў пра віншаванні, якія атрымаў за свой гол з цэнтра поля.

«Атрымаў шмат віншаванняў. Партнёры сказалі, што ў Пяцігорску чакаюць праставу. Брат, які ўважліва сочыць за маёй гульнёй, параіў высветліць, ці самы гэта хуткі гол у гісторыі, але спачатку трэба зразумець, з якога моманту адлічваць час: са стартавага свістка або ўдару.

Пакуль цяжка разумею, што адбылося. Пазней вывучу, як можна трапіць у гісторыю. Выцягнуў латарэйны білет. Такое бывае раз у жыцці. Тата сказаў: «Цяпер сканчай карʼеру!» Але пакуль не планую», – сказаў Іваноў.