Усе навіны

«Атлетык» замяніў Сімона на 61-й хвіліне для таго, каб той выйграў «Трафей Саморы», а затым прапусціў 2 галы і прайграў

16 траўня, 15:20

«Атлетык» прайграў «Сельце» ў 36-м туры чэмпіянату Іспаніі (1:2).

На 61-й хвіліне матча пры ліку 1:0 Эрнэста Вальвердэ замяніў варатара каманды Сімона – замест яго выйшаў Хулен Агіррэсабала.

Верагодна, гэтая замена была зроблена для таго, каб Унаі Сімон выйграў прыз найлепшаму брамніку сезона – «Трафей Саморы». Узнагарода ўручаецца галкіперу, які мае найменшы паказчык прапушчаных мячоў за гульню, а матч улічваецца ў статыстыку, калі гулец правёў на полі мінімум 60 хвілін.

Пасля выхаду Агірэсабалы «Атлетык» прапусціў 2 галы і прайграў 1:2.

Такім чынам, Сімон атрымаў дадатковы матч па статыстыцы без прапушчаных галоў. Пакуль ён лідзіруе ў рэйтынгу з вынікам 0.94 галы за гульню. Алекс Рэміра з «Сасьедада» мае 1.03 гола за гульню, Марк-Андрэ тэр Стеген з «Барселоны» – 1.06.