Усе навіны

Галоўны трэнер беларуса Якушэвіча ў «Шынніку» Чэрышаў правёў увесь пераможны матч Д2 Расіі з абразом у руках

16 траўня, 22:43

Галоўны трэнер «Шынніка», за які выступае беларус Глеб Якушэвіч, Дзмітрый Чэрышаў трымаў ікону ў руках на працягу матча з «Акронам».

Сёння «Акрон» прайграў «Шынніку» (0:1) у перанесеным матчы 24-га тура расійскай Першай лігі (Д2)

Галоўны трэнер яраслаўскага клуба правёў большую частку матчу, трымаючы ў руках ікону. Яна была ў трэнера з пачатку гульні і да яе канца.

Фота: скрыншот трансляцыі

Якушэвіч правёў 4 матчы ў бягучым сезоне. Ён прыйшоў у каманду ў студзені 2024 года.

Пасля 32 тураў «Шыннік» займае 6-ы радок у турнірнай табліцы, набраўшы 47 ачкоў.