Усе навіны

Жаночы чэмпіянат свету 2027 пройдзе ў Бразіліі

17 траўня, 09:40

Чэмпіянат свету па футболе сярод жанчын 2027 года будзе прымаць Бразілія, паведамляе афіцыйны сайт ФІФА.

Рашэнне было прынята на адкрытым галасаванні на Кангрэсе ФІФА ў Бангкоку 17 траўня 2024 года.

Пасля паспяховага пашырэння турніру ў Аўстраліі і Новай Зеландыі ў 2023 годзе чэмпіянат свету па футболе сярод жанчын зноў будзе ўключаць 32 краіны. Кожная канфедэрацыя правядзе адборачныя спаборніцтвы, каб вызначыць каманды, якія спаборнічаюць у фінальным турніры.

Нагадаем, ЗША – самая тытулаваная жаночая зборная. Амерыканкі выйгравалі трафей 4 разы. Германія атрымлівала 2 перамогі на чэмпіянаце свету, Нарвегія, Японія і Іспанія – па адной.