Усе навіны

Трэнеры «Іслачы» Макар і Камароўскі дыскваліфікаваны на 3 матчы

17 траўня, 11:46

КДК АБФФ дыскваліфікаваў трэнераў «Іслачы» Дзмітрыя Камароўскага і Дзмітрыя Макара па выніках паўфінальнага матча ў адказ Кубка Беларусі з «Тарпеда-БелАЗ» (1:1).

Яны пакараныя па артыкуле 69.6 ДК АБФФ (Зневажальныя паводзіны футбаліста ці афіцыйнай асобы клуба (каманды) у тым ліку, да, падчас і пасля матчу, гэта значыць выкарыстанне ненарматыўнай лексікі, абразлівых слоў і выразаў, а таксама абразлівых жэстаў у дачыненні да супернікаў і іншых асоб, якія не з'яўляюцца афіцыйнымі асобамі матча). Згодна з рашэннем, Камароўскі і Макар дыскваліфікаваны на 3 матчы, а таксама аштрафаваныя на 10 базавых велічыняў (400 беларускіх рублёў).

Адзначым, галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч атрымаў 4 матчы дыскваліфікацыі і таксама прапусціць фінал Кубка Беларусі, дзе яго каманда сустрэнецца з «Іслаччу».