Усе навіны

«Херэнвен» абвясціў пра прызначэнне ван Персі галоўным трэнерам клуба

17 траўня, 13:30

Робін ван Персі стаў новым галоўным трэнерам «Херэнвена», паведаміў афіцыйны сайт клуба.

Кантракт паміж бакамі разлічаны на 2 сезоны. Да гэтага ён з ліпеня мінулага года ўзначальваў «Феенорд» U-18.

«Я б хацеў працягваць развівацца, і роля галоўнага трэнера ідэальна падыходзіць для гэтай мэты. Таму я рады магчымасці, якую прапануе «Херэнвен».

Гэта вельмі добры клуб з багатымі традыцыямі і вернымі заўзятарамі. Гэта фантастычны выклік – унесці ўклад у спартыўныя амбіцыі і развіццё клуба на пасадзе галоўнага трэнера», – пракаментаваў сваё прызначэнне ван Персі.

Нагадаем, Робін завяршыў кар'еру футбаліста ў «Феенордзе» летам 2019-га, пасля чаго з сакавіка 2020-га пачаў працаваць у структуры клуба.

На дадзены момант «Херэнвэн» займае 10-е месца ў Эрэдывізі.