Усе навіны

Тухель хоча вярнуцца ў АПЛ, яго прадстаўнікі кантактуюць з «МЮ»

17 траўня, 17:30

Журналіст Bild Крысціян Фальк паведаміў, што галоўны трэнер «Баварыі» Томас Тухель летам будзе гатовы да новага выкліку ў кар'еры.

17 траўня 50-гадовы немец пацвердзіў, што пакіне «Баварыю» у канцы сезона.

Па інфармацыі Фалька, коуч хоча вярнуцца ў АПЛ. Раней ён трэніраваў «Чэлсі» ў чэмпіянаце Англіі.

Прадстаўнікі Тухеля падтрымліваюць кантакт з «Манчэстэр Юнайтэд», які ўзначальвае Эрык тэн Хаг.