Усе навіны

Кісляк набраў 100 ачкоў па сістэме «гол+пас» у ЧБ

18 траўня, 10:49

Учора, 17 траўня, брэсцкае «Дынама» у гасцях разграміў «Слуцк» (4:1) у 9-м туры ЧБ.

36-гадовы паўабаронца брэстаўчан Сяргей Кісляк вызначыўся галявой перадачай, якая стала для яго 50-й у чэмпіянаце Беларусі за ўсю кар'еру. Таксама на яго рахунку 50 галоў у турніры.

Такім чынам, Кісляк дасягнуў адзнакі ў 100 ачкоў па сістэме «гол+пас» за карʼеру ў вышэйшай лізе.

У бягучым сезоне ён правёў 5 матчаў і вызначыўся голам і галявой перадачай.