Усе навіны

У выпадку звальнення Хаві «Барселона» павінна будзе заплаціць яму і яго штабу 20 млн еўра

18 траўня, 13:45

Калі «Барселона» звольніць галоўнага трэнера каманды Хаві, то павінна будзе выплаціць яму і яго штабу каля 20 мільёнаў еўра, паведамляе Mundo Deportivo.

Калі іспанскі спецыяліст сыйдзе сам, кампенсацыі не будзе. Ці яна будзе значна меншай.

На наступным тыдні Хаві сустрэнецца з прэзідэнтам каталонскага клуба Жаанам Лапортам, каб абмеркаваць будучыню.

Раней Хаві сказаў, што фінансавая сітуацыя ў «Барселоне» не самая найлепшая. Пасля гэтага Лапорт сказаў спорткамісіі «Барселоны» шукаць новага трэнера.

Пазней коуч заявіў, што ўпэўнены, што будзе трэнерам «Барсы» у наступным сезоне.