Усе навіны

Андрэй Гараўцоў: «У «Гомеля» заяўка на матчы негумавая»

19 траўня, 09:25

Галоўны трэнер «Гомеля» Андрэй Гараўцоў падвёў вынікі матча з «Тарпеда-БелАЗ» (0:0) у 9-м туры ЧБ.

– Мы разумелі, што гуляем з лідэрам. Мы разумелі, у які футбол гуляе Жодзіна. Уяўлялі, што будзе ціск, будзе шмат доўгіх мячоў. Важна было не саступіць у адзінаборствах і ў падборы.

Першы тайм мы нядрэнна правялі ў плане кантролю мяча, у плане прэсінгу і ціску. У другім было цяжэй.

Я хлопцам падзякаваў за жаданне і імкненне не саступіць ніводнага адзінаборства. Гэта было сёньня вельмі важна. Першы тайм быў дастаткова якасны ў нашым выкананні.

– Адсутнічаў Нурымбет, што з ім?

– Па-першае, таму што ў нас заяўка негумавая. Па-другое, ён хлопец малады, проста далі яму паўзу. Мы задаволеныя на сто адсоткаў, як ён працуе, як ён ставіцца да справы, як ён гуляе, проста вырашылі даць хлопцу крыху паўзу, – сказаў Гараўцоў.