Усе навіны

Абаронца «Гомеля» Рашчэня: «Тарпеда-БелАЗ» – баявая каманда, мы ведалі, што яна гуляе ў сілавы футбол. Мы не саступілі, я лічу»

19 траўня, 16:53

Абаронца «Гомеля» Ілля Рашчэня падзяліўся эмоцыямі пасля сустрэчы з «Тарпеда-БелАЗ» (0:0).

– «Тарпеда» – баявая каманда, мы ведалі, што яна гуляе ў сілавы футбол. Мы не саступілі, я лічу.

– Раскажы, як спраўляўся з націскам нападнікаў «Тарпеда-БелАЗ»? Ці было складана?

– Насамрэч усё прадказальна. Яны спрашчалі гульню. Я скажу так, з Брэстам было нашмат цяжэй.

– Сёння ты атрымаў капітанскую павязку. Наколькі асаблівай была адказнасць?

– Я не ведаю. Не было адказнасці. Звычайная гульня, як звычайна ладзіўся. У нас капітан адзін, а я ўсяго толькі... Ну, так атрымалася.

– Як табе атмасфера на сённяшні дзень?

– Супер! Проста супер. Так, гэта неверагодна. Нават мошак не было відаць за ліхтарамі :). Гэта проста шчасце для футбаліста, – сказаў Рашчэня.