Усе навіны

Холанд стаў найлепшым бамбардзірам АПЛ

20 траўня, 08:25

Нападаючы «Манчэстэр Сіці» Эрлінг Холанд выйграў бамбардзірскую гонку АПЛ сезона-2023/24.

Нарвежац забіў 27 галоў. Пры гэтым з пенальці – 5. Голанд апярэдзіў хаўбека «Чэлсі» Коўла Палмера на 5 галоў.

У мінулым сезоне Холанд таксама стаў найлепшым бамбардзірам, забіўшы 36 галоў. Статыстыка 23-гадовага нападаючага – тут.